Меню

Новости

Мой брат Макс Корж

Комментариев нет news

З гісторыі майго роду
Мой род вельмі вялікі. Раней было так заведзена, што ў сям’і павінна быць шмат дзяцей. Вось і ў майго таты вялікая сям’я: два браты і чатыры сястры. Так склаўся лес, што, калі дзеці выраслі, усе раз’ехаліся ў розныя гарады. Недалека ад роднай вескі маіх бацькоў выйшла замуж і засталася жыць бацькава сястра, цетка Валя. Нарадзіла дачку, а затым і сына. Хлопчіка назвалі Максім. Аб ім і пойдзе размова.
Максім рос і развіваўся як і ўсе звычайныя дзеці. Бацькі ўсяляк выдумвалі яму занятак, бо хлопец быў вельмі шустры і няўседлівы. У школе яму ўсе легка давалася. Максіму падабалася гісторыя і маляванне. Калі не зайдзеш да яго ў госці, ён зайседы ляжай на падлозе і маляваў. Здавалася, за што ён не возьмецца, усе яму па сілам. А яшчэ бацькі запісалі яго ў музычную школу па касе фартэпіяна. Дзяцінства Максіма было разнастайным. Потым вучоба ў ліцэі і ніводнай свабоднай хвіліны.
У чатырнаццаць гадоў брат зацікавіўся хіп-хопам. У гэты час мае бацькі і я з сястрой пераехалі жыць у Лунінец. Жылі з цеткай па суседстве, на ўсе святы збіраліся разам. Жылі дружна. Я ва ўсім стараўся браць прыклад з брата. Сам так сама скончыў музычную школу па класе акардэон. Памятаю, як цетка прынесла мне беленькую шаўковую кашулю брата. Я яе бярог, апранаў на усе экзамены і мне заўседы шансавала.
У семнаццаць гадоў брат запісаў сваю першую песню “Тата Лунінец”. Яна прысвечана нашаму маленькаму гораду і запісана на роднай мове. Са сваімі сябрамі Макс стварыў гурт, удзельнікі якога чыталі рэп на беларускай мове. Імі быў запісаны альбом “Размаўляй са мной па-беларуску”. Брату падабалася тое, чым ён займаўся. Макс хацеў паступіць вычыцца ў музычнае вучылішча, але бацькі яго адмовілі.
Пасля заканчэння ліцэя брат паступіў на факультэт міжнародных адносін БДУ. Правучыўшыся два гады, ён зразумеў, што свой лёс усё-такі хоча звязать з музыкай. Гэта была яго мэта. Увесь час пісаў тэксты песен, але ўсё бало не тое. Калі брат зусім страціў надзею, вырашыў запісаць сваю апошнюю песню. Пазычыў грошы ў бацькоў і стаў чакаць цуда. Песня была размешчана ў сацыяльных сетках. Яна хутка разляцелася па ўсей Беларусі і за яе межамі. Моладзі вельмі спадабалася. Так песня “Неба дапаможа нам” стала вялікім штуршком ў творчасці брата.
Максім так сама пабываў у арміі, адкуль вярнуўся ўжо папулярным. За тым нечакана з’явілася натхненне. Макс запісаў альбом “Жывёльны мір” у 2012 годзе і правеў вялікую колькасць канцэртаў па Беларусі. У 2012 годзе стаў уладальнікам прэміі Street Awords у намінацыі “Артыст года”. А потым вядомы расійскі тэлеканал МУЗтв унёс Максіма ў спіскі прэтэндэнтаў на перамогу ў намінацыі “Прарыў года”. У 2013 годзе ў мінскім Палацы Спорту адбыўся канцэрт, на які прыйшло каля шасці тысяч чалавек. Праз год упершыню ў музычнай гісторыі Беларусі артыст сабраў самую вялікую пляцоўку краіны, якая змяшчае ў сабе трынаццаць тысяч чалавек. Потым з’явіліся альбомы “Жыць у кайф” і “Дамашні”.
10 лістапада 2012 года Максім ажаніўся з Таццянай Мацкевіч. Праз некалькі месяцаў пасля вяселля, у маладой пары нарадзілася дачка, якую яны назвалі Эміліяй.
Зараз Макс ездзіць па ўсім свеце з канцэртамі, яго любяць і паважаюць. Мой брат – Макс Корж, як вы ўжо зразумелі.
Творчасць не заўсёды пакідае час для сувязі з блізкімі, але мы падтрымліваем кантакт. Збіраемся, калі прыязджаем у родны Лунінец усе разам за вялікім сталом, спяваем песні пад гітару. Я паважаю брата за тое, што, нават стаўшы папулярным, ў яго няма зоркавай хваробы. Мне прыемна, што ён сам дабіўся поспеху. Калі я кажу, што Макс Корж мой брат, мяне перапаўняе вялікае пачуцце гонару. (Вiталiй Мелюх)